Сальваторэ Квазíмада (1901–1968) – адзін з самых слынных італьянскіх паэтаў ХХ ст., лаўрэат літаратурнай Нобелеўскай прэміі 1959 г. Яго герметычная паэзія, скіраваная да невымоўнага, да маўчання і адсутнасці, поўная метафізічнага напружання; яна ўспрымаецца як чысты акт абсалютнага валодання мовай, увасаблення яе сканцэнтраванага і сутнаснага складу.