Агатангел Крымскі (1871 – 1942) – клясык украінскай літаратуры, заснавальнік украінскай арыенталістыкі і адзін з стваральнікаў Акадэміі навук Украіны. Паходзіў зь сям’і крымскага татарына зь беларускімі каранямі.
“Бэйруцкія апавяданьні”, упершыню выдадзеныя ў 1906 годзе на ўкраінскай мове – псыхалягічны і сатырычны шэдэўр, а таксама – каштоўны мастацкі і этнаграфічны матэрыял для разуменьня Лібану і Блізкага Ўсходу наагул.