Рой Кэмпбел (1901-1957) - паўднёваафрыканскі паэт, які пісаў па-англійску і значную частку свайго жыцця пражыў у Еўропе. Дзякуючы, у т. л., гэтаму яго творчасць атрымала высокую ацэнку ад такіх паэтаў, як Т. С. Эльёт або Дылан Томас. Яго, аднаго з творцаў познерамантычнай традыцыі, называлі нават «Байранам свайго часу».