Сьвятыня сэрца чачэнскага паэта Зелімхі Яндарбі (1952 - 2004) - небачолая вольналюбная Чачэнія. Ёй прысягаў ён на вернасць у сваіх вершах, яе узвышаў сваім параднёным зь нябёсамі словам. Жывучы апошнія гады на выгнаньні, ён маліўся ня толькі за сваю Радзіму, але й за Беларусь, знаёмства зь якой лічыў для сябе падарункам ад Звышняга. Змешчаныя ў кнізе пераклады народнага паэта Рыгора Барадуліна - першыя ў гісторыі перастварэньні з чачэнскай на беларускую мову.