Герыт Ахтэрберг (1905-1962) - нідэрландскі паэт, апошні з агульнапрызнаных класікаў галандскага мадэрнізму, лаўрэат прэстыжных літаратурных прэмій. Найбольш цікавым сучаснаму чытачу можа падацца яго экспрэсіяністычны перыяд творчасці, на які вялікі ўплыў мелі яго псіхічная хвароба і здзейсненае ім забойства адной з каханых жанчын.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.