Нагапет Кучак (? - каля 1592) - класік сярэднявечнай армянскай паэзіі. Яму (у шэрагу выпадкаў без асаблівых падстаў) прыпісваецца аўтарства вялікай колькасці айрэнаў - своеасаблівага, спецыфічна армянскага жанру афарыстычнай лірыкі. У гэтай кнізе пададзены творы мілоснай тэматыкі.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.