
Пераклады
Wild_Iris
- 1 203 книги

Ваша оценка
Ваша оценка
У беларускім мястэчку Дармаедаўка мірна жыве Беньямін. Ён забаўляе сябе тым, што чытае розныя кнігі, і вось, аднойчы, дачытаўся да таго, што вырашыў ісці ў Зямлю Абяцаную. Каб было весялей Беньямін завабіў да сябе ў кампанію паплечніка, свайго сябра Сэндэрла. Не зважаючы на наяўнасць жонак ды дзяцей, і не развітаўшыся з імі сябры рушылі ў дарогу. Наперадзе іх зачакалісь розныя прыгоды і спатканні. Сярод прыгод, напрыклад умяшэнне ў таемныя запечкавыя камітэты па назіранню за міжнароднай палітыкай, і падпаданне пад мабілізацыю, і лайфхак як яе пазбегнуць. Сустрэчы так сама не шэраговыя: з велярыбам, міфічнай рыбай-кітом, і з русалкай. Магчыма такія сустрэчы можна патлумачыць і прасцей, без казачнага падыхода, але Беньямін больш абазнаны у такіх справах, бо ён шмат аб ўсякім гэткім чытаў, а кніжкі не хлусяць. Вось толькі скончылася кніга неяк нечакана і недарэчна.
Уся каштоўнасць твору ў асобе аўтара, у тым, што ён стварыў кнігу на мове ідыш, а пазней перарабіў яе на іўрыце. Мэндэлэ Мойхер-Сфорым увогуле з'яўляецца бацькам яўрэйскай літаратуры (ці як жартавалі ў яго часы – дзядулем), а нарадзіўся ён у беларускім Капылі. І вось кніга атрымала переаклад на беларускую мову, прычым амаль пасля кожнай главы сустракаюцца невялікія каментары ад перакладчыка. Кніга створаная яўрэем і аб яўрэях павінна расказваць аб іх культуры, звычаях і рытуалах. Але нічога такога няма, мімаходзь згаданы пагромы, шабат іншыя рысы і адметнасці народа адсутнічаюць.

Наш чалавек ніколі не адмовіцца ад лазні. Вінарня для п’яніц, сажалка для гусакоў, а лазня-лазенка! — для нашага чалавека. Адчуй тое, што наш чалавек адчувае ў лазні. Вера, гумор, сямейныя повязі залежаць ад лазні. Душа нашага чалавека нізавошта не спусціцца з неба ў смяротнае цела, бо немагчыма яе спакусіць нічым, апроч лазні.

Кожнае пакаленне — малое дзіця, якое трымае мамку за фартух і не адыходзіць ад яе ні на крок.