
Ваша оценкаЖанры
Рейтинг LiveLib
- 575%
- 422%
- 32%
- 22%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
xbohx27 июля 2020Ведаеце, чаму сёньня так шмат нават таленавітых аўтараў стараюцца пісаць кароткія і зразумелыя кнігі, простай мовай, даходлівыя і забаўныя? Таму што гэтыя кнігі прасьцей перакласьці на іншыя мовы, гэта раз. Таму што іх прасьцей прадаць. Гэта два. І таму што аўтары і выдаўцы думаюць выключна пра продажы і папулярнасць, а не пра боль, страх і свабоду. Творчасьць нікога ўжо не цікавіць.Читать далееЯк мы бачым, Альгерд Бахарэвіч думае пра боль, страх і свабоду. Прычым думае пра гэта даволі шмат, судзячы па аб’ёме ягонай кнігі. Ды й паводле зместу гэта заўважна.
Пісьменнік, якога ў сучаснай беларускай літаратуры я магу назваць галоўным. Не паводле чэргаў па аўтограф і фотачак з ягонымі кнігамі ў інстаграме. А паводле якасці прозы і маштабу таленту. У кожнай новай кнізе ён знаходзіць, чым здзівіць. І мне прыемна параўноўваць яго першыя кнігі з апошнімі і разумець, колькі тысяч крокаў наперад ён зрабіў.
У новай кнізе Альгерд упэўнена даводзіць, што ён яшчэ той казачнік. Умее трымаць увагу чытача не горш за Шахразаду, якая расказвала мужу казкі. Няхай вас не пужае назва кнігі — з літаратурай Альгерд ні ў якім выпадку не завязвае. Пад літарай А. хаваецца пан Аўтар, галоўны герой кнігі, які апынаецца ў прымусовай самаізаляцыі ў доме Купца-кнігавыдаўца.
Добра зарабляць літаратурнай дзейнасцю ў нашых краях даволі няпроста (аптымістычна не буду пісаць “немагчыма”), і Аўтар аказваецца вінны Купцу $10 000. Пазычыў, каб дамок купіць, а аддаць не здолеў. Вось і вымушаны быць у Купца ў своеасаблівым літаратурным рабстве. Аўтар пераязджае да Купца і штовечар мусіць расказваць яму і ягонай сям’і адну казку. Піша яе ўдзень, а ўвечары ладзіць сумесныя чытанні з наступным абмеркаваннем. Ці здолее пан А. вытрымаць такі шалёны тэмп і штодзённа выдаваць па адной якаснай гісторыі?
Не ведаю, як там пан А., але пан Альгерд Бахарэвіч справіўся на выдатна, здолеўшы прыдумаць не толькі трыццаць захапляльных казак, але і злучыць іх агульным сюжэтам, абцягнуць шкілет скурай, мясам і мышцамі.
Кампазіцыя твора рамачная, складаецца з прадмовы, у якой нас уводзяць у гісторыю Аўтара, і трыццаці глаў. Кожная глава пачынаецца ўласна казкай, прыдуманай панам А., а заканчваецца абмеркаваннем і пэўнымі здарэннямі, што адбываюцца ў доме купца. У асноўным казкі не звязаныя паміж сабой, нават напісаныя ў розных стылях і жанрах, але пад канец кнігі яны ўсё глыбей пранікаюць у жыццё Купца і яго сям’і, таму ўсё цяжэй адрозніць казку ад рэальнасці.
Абмеркаванні пасля казак — таксама асобныя творы, вартыя ўвагі. Яны поўныя цікавых разваг пра жыццё і, безумоўна, літаратуру. Трапная заўвага, што часам чытачам лепш не ведаць, які іх любімы аўтар у жыцці, няхай ён застаецца ў кнізе. Або думкі пра сутнасць пісьменніцкага майстэрства, яго асаблівасці. Увесь твор можна бясконца разбіраць на цытаты і вывучаць іх.
Не менш цікавыя падзеі ў гэты час адбываюцца па-за домам выдаўца. У інтэрв’ю Радыё Свабода Альгерд сказаў, што кнігу пачаў пісаць яшчэ восенню 2018 года, калі мы нават не ўяўлялі, якія сюрпрызы прынясе 2020 год. Тады ў Альгерда і ўзнікла задума напісаць твор пра пэўную колькасць людзей у замкнёнай прасторы, калі свет вакол гіне, ледзь не канец свету, але гэтым людзям пляваць, яны чытаюць казкі і не звяртаюць увагі на вонкавы свет. Але нармальна ўзяўся за працу ён толькі праз год, калі ўжо само жыццё падкінула сюжэты. Таму героі гэтай кнігі знаходзяцца ў доме, а па-за яго сценамі эпідэмія невядомай хваробы. Дарэчы, здаецца, у гэтай кнізе ўпершыню ў беларускай літаратуры было ўжытае слова “каранавірус”. Да таго ж усё больш надыходзіць вада, пазбаўляючы людзей сушы, і пакідае ім толькі адну Выспу. У нас цяпер самы час, каб ствараць постапакаліптычную літаратуру, само жыццё падказвае гісторыі.
Можна назваць пісьменніка прарокам, які прадбачыў, у якой сітуацыі будзе ўвесь свет. Але я сапраўды бачу ў гэтым пісьменніцкую місію — быць трошкі прарокам, бачыць і адчуваць больш, чым іншыя, прадказваць будучыню паводле самых мінімальных зрухаў, якія адбываюцца ў цяперашнім часе. Памятаць вопыт папярэдніх пакаленняў.
Я нікуды не паеду, — кажа Аўтар. — І мой сурок са мной. Я вырашыў гэта раз і назаўжды. Канец сьвету, кажаце? Ведаеце, панове, я пісьменьнік. У тым, што адбываецца, для мяне няма нічога новага. Усё гэта ўжо было, было… Чума. Халера. Гішпанка. СНІД. Каранавірус. Пра іх навалы напісана ў старых кнігах. Хоць мне ўсяго сорак пяць, усё гэта я ўжо перажываў разам з чалавецтвам, дзякуючы напісанаму старымі майстрамі. Нічога новага пад нашаю поўняй, панове.Альгерд Бахарэвіч зноў парадаваў нас моцным творам, да таго ж неверагодна актуальным і сугучным з часам. І самае прыемнае, што неспрыяльныя часы пройдуць, а кніга застанецца. Каб далучыцца да кніг таго сонму “старых майстроў”, летапісцаў сваёй эпохі. Каб ёй, магчыма, натхняліся творцы будучыні і вывучалі з яе дапамогай гісторыю.
23 понравилось
1K
Osman_Pasha4 июля 2020Казкі пра сучаснасць.
Читать далееКазкі. Што гэта і навошта яны існуюць? Для таго каб дапамагчы дзецям хутчэй заснуць? Ці для таго каб дзяцей забавіць? Ці каб пазнаёміць іх з жыццём і ягонымі правіламі? А ў сваіх першапачатковых варыянтах, яшчэ не адрэдагадаваных Шарлем Перро ды Хансам Хрысціянам Андэрсанам казкі таксама для дзяцей? А для дарослых што? Толькі раманы ды нон-фікшн, містыка ды жахі? А каб пазнаць жыццё прытчы?
Казка. Менавіта такі падзагаловак месціцца на тытульным лісце кнігі. Бахарэвіч у інтерв'ю прысвечаным выхаду кнігі расказваў, што сам казкі любіць і ў творы паспрабаваў напісаць казкі для дарослых.
На адной планеце ў моры-акіяне існавала адна-адзіная Выспа, на якой жылі-былі людзі. І аднойчы Выспа пачала разбурацца, ссыпаючыся наўпрост ў мора-акіян. А да ўсяго пачалася эпідэмія ці то чумы, ці то чумкі, ад якой гінуць людзі. У гэты час і пачынаецца казка. Як і ў сапраўднай казцы, галоўныя героі завуцца Купец ды Аўтар. Аўтар застаецца вінны Купцу 10 000 $. Каб вярнуць пазыку, ён на працягу месяца павінен забаўляць Купца ды яго сям'ю выдумваючы і расказваючы штовечар казкі. І казкі павінны падпарадкоўвацца пэўным правілам. Даволі хутка Аўтар даводзіць, што творчасць не можа залежыць ні ад загадаў, ні ад правілаў, і перастае іх выконваць. Гісторыі, якія ў выніку з'яўляюцца нельга назваць казкамі у класічным варыянце. Атрымаліся хутчэй сучасныя аповеды на розныя тэмы. Але чаму казкі не могуць быць пра сучаснасць? Некалі ж і класічныя казкі з'яўлялісь сучаснымі.
Гэта мая другая спроба пазнаёміцца з творчасцю Альгерда Бахарэвіча. Першая – «Шабаны», была не велмі ўдалай. Бо, як мне здаецца, з адной песні «Шабаны» гурта Pomidor/Off пра Шабаны можна даведацца значна больш, а часу на гэта страціць куды менш. Але гэтай кнігай Бахарэвіч «выправіўся» перада мной, калі можна так сказаць. І безумоўна буду яшчэ чытаць яго творы.
9 понравилось
674
sergeybp20 июля 2021Читать далееМеня спросили: Эти сказки между собой связаны? На что я (не сразу) ответил: Как бы нет, но в итоге все же да. В общем, это не сборник, а цельная книга, в которой есть 30 якобы самостоятельных придуманных историй (назвать их сказками я все же затрудняюсь).
Поначалу думал, что таки нашел идеальную книгу "на сон грядущий" на целый месяц - ан нет! События затягивают и прерываться "до завтра" совсем не хотелось.
Это уже третья книга Бахаревича, перед этим были Сорока на виселице и Собаки Европы - все очень разные, но я в восторге от каждой из них!
Пара цитат себе на память:
Бяда аўтараў у тым, што яны часта блытаюць прыхiльнiц iхнай творчасьцi з прыхiльнiцамi iх душаў i целаў...[Устами издателя:]
Яны проста псуюць аўтараў. Яны вымушаюць iх пiсаць як мага больш прымiтыўна i заўсёды iсьцi на кампрамiс з публiкай. Пiсаць дзеля забавы, а не для душы. Пiсаць коратка i ясна. Ведаеце чаму сёньня так шмат нават таленавiтых аўтараў стараюцца пiсаць кароткiя i зразумелыя кнiгi, простай мовай, даходлiвыя i забаўныя? Таму што гэтыя кнiгi прасьцей перакласьцi на iншыя мовы, гэта раз. Таму што iх прасьцей прадаць. Гэта два. i таму што аўтары i выдаўцы думаюць выключна пра продажы i папулярнась, а не пра боль, страх i свабоду.
Вы калi-небудзь задумвалiся, з чаго пачынаецца рэалiзм у лiтаратуры? Ëн пачынаецца з таго, што пiсьменьнiка канчаткова дастала тая рэальнасьць, у якой ён жыве!3 понравилось
1,3K
Цитаты
Подборки с этой книгой

Силуэт на обложке
Noel-13
- 1 088 книг
Белорусская фантастика - на беларускай мове
Groden
- 111 книг
Купляйце беларускае
Belera
- 21 книга

Охота на снаркомонов-2017
lessthanone50
- 25 книг
Белорусские авторы. Современная проза
eddyhaled22
- 73 книги
Другие издания





























