Эрлінг Кітэльсен (нар. у 1946 г.) - адзін з вядомых сучасных паэтаў Нарвегіі, прадстаўнікоў інтэлектуальнай лірыкі. У сваіх творах ён дае новае прачытанне даўняй скандынаўскай міфалогіі і старадаўняга досведу, які захаваў традыцыйнае разуменне чалавечнасці. Пры гэтым паэта глыбока непакоіць адмоўны ўплыў цывілізацыйных дабротаў на прыроду і негатыўныя бакі сучаснага спажывецкага грамадства.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.