Уладзімір Маякоўскі (1893—1930) — выдатны рускі паэт і драматург, а таксама кінасцэнарыст, актор і мастак. Адзін з заснавальнікаў і лідараў рускага футурызму. Вынаходнік новай паэтычнай мовы, непераўзыдзены майстар наватвораў і нечаканых рыфмаў. Як мала хто, спалучаў у творчасці рэзкую правакацыйнасць і шчырую спавядальнасць. Папярэднік паэтычнага слэму, батлу і рэкламнага капірайтынгу.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.