У кнігу вядомага фінскага пісьменніка Цімы Парвела ўвайшлі неверагодна смешныя аповеды пра другакласніцу Элу і яе сяброў-фантазёраў. Напрыклад, вырашаць яны, што кухарка ў летнім лагеры - злачынка і ў яе супе зусім не фасоля, а атрута. Ну як не падсцерагчы яе і не напусціць жывога задзірыстага баранчыка? А новы вучань, які з усімі б'ецца і нават настаўніка ўкусіў за лытку, - гэта, вядома, іншапланетнік! І ці не змова гэтых злавесных гуманоідаў - падгадаваць усіх школьнікаў, каб пасля з'есці падч...