Сяргей Шапран, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча. Біёграф Васіля Быкава і Уладзіміра Някляева, даследчык жыцця і творчасці Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна. "Экерманам беларускай літаратуры" назваў Шапрана Аляксандр Фядута, доктар філалогіі і адзін з герояў кнігі "У пошуках сэнсу", у якую ўвайшлі інтэрв'ю і дыялогі Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч, што запісваліся больш за чвэрць стагоддзя.