
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
Звычайна пісьменнікі пішуць пра тое, што добра ведаюць. Або пра тое, што хочуць пазнаць і выбіраюць такі шлях – пазнаваць праз напісанне твора. І Прагу і Радыё Салярыс, за якім пазнаецца Радыё Свабода, Дубавец добра ведае, бо і ў Празе працяглы час жыў, і на Радыё Свабода працаваў. Такім чынам, аповесць пра тое, што пісьменнік добра ведае.
Адразу ўзнікае пытанне да вобраза, які створаны ў самой назве аповесці – “Д’ябал запрэжаны ў плуг”. Аўтар тлумачыць яго сэнс наступным чынам: “Чалавек застаецца жывёлай, што ні кажы, у ім суіснуюць і боскае і д’яблава. І мудрасьць Пракопа была ў тым, каб жывёльную энергію д’ябла скіраваць у стваральнае рэчышча Бога”. Толькі да канца не зразумела: хто той Д’ябал, якога запрэглі ў плуг.
Гэтая аповесць досыць герметычная і патрабуе пэўных ведаў, прынамсі трэба ведаць, хто такі Максім Гарэцкі, Зміцер Бартосік, Дзяніс Раманюк, Барыс Сачанка і многія іншыя беларускія дзеячы культуры, якія згадваюцца ў аповесці. А таксама пажадана быць азнаёмленым з творамі Гарэцкага, Кафкі, Джойса і самога Дубаўца, да якіх аўтар апелюе на працягу ўсёй аповесці.
Увогуле гэта класічная аповесць. Падзеі адбываюцца на працягу аднаго дня. У творы толькі два галоўныя героі – Есіп, супрацоўнік-ветэран Радыё Салярыс, і Імбрык, малады навабранец, які прыбыў на працу на радыё, а Есіпу даручана яго ўвесці ў курс справы. І вось падчас размоваў паміж Есіпам і Імбрыкам узнікае канфлікт, дакладней Імбрык расчароўваецца ў Есіпе, які некалі быў ягоным кумірам, настолькі, што хоча яго забіць. Імбрыка раздражняюць размовы і развагі Есіпа пра сэкс, жанчын, могілкі, пра рок-музыку і пра многае іншае, што зусім ніяк не стасуецца з адраджэнскімі памкненнямі і справамі.
Адбываецца як бы інтэлектуальная дуэль. Імбрык, відавочна, ведае менш за Есіпа, але лічыць, што мае права яго судзіць і нават вынесці вышэйшую меру. Падзеі адбываюцца на тле Прагі, горада мульцікультурнага, з багатай гістарычнай і культурнай традыцыяй. Есіп, напрыклад, разважае, да якой культуры варта аднесці пісьменніка Франца Кафку: пісаў па-нямецку, жыў у Празе, быў габрэем па нацыянальнасці. І не дае на гэтае пытанне адназначнага адказу.
Заканчваецца аповесць містычным падзеннем Есіпа і Імбрыка з пражскага маста самагубцаў, падчас зацяжнога палёту да зямлі і пасля яго і адбываецца апошняя спрэчка-дуэль. У выніку гэтага стрэсу, які выклікаў нават слёзы, Імбрык адчувае, што злосць на Есіпа знікае, а прачынаецца “радасць жыцця”.

Сяргей Дубавец даўні супрацоўнік Радыё Свабода, таму не дзіўна, што менавіта яно хаваецца ў аповесці пад назвай Радыё Салярыс, а сярод герояў пазнаюцца супрацоўнікі (нават без змененых імён). У цэнтры сюжэта два супрацоўнікі радыё: навічок Імбрык, якога ў сутнасць працы ўводзіць даўні супрацоўнік Ёсіп. Героі выдуманыя, але сам Дубавец кажа, што ў Імбрыка ёсць прататып. Падзеі адбываюцца на працягу аднаго дня. Героі вандруюць па Празе і размаўляюць на розныя тэмы. Амаль “Уліс” Джойса, толькі пражскі.
Можна назваць гэтую кнігу адначасова мастацкай і публіцыстычнай, бо большую частку яе складаюць разважанні герояў. Два героі — два супрацьлеглыя светапогляды. Імбрык з сумам слухае Ёсіпа і расчароўваецца ў ім. Ён так марыў пазнаёміцца з гэтым карыфеем радыё, а ў выніку вымушаны слухаць яго занудныя развагі і, як падаецца Імбрыку, размовы ні пра што. Так Ібрык расчароўваецца ў сваім куміры
Аўтар сцвярджае, што дыялогі персанажаў — гэта рэальныя размовы, пачутыя ім ад калег. Тым цікавей пачытаць, якія тэмы ў вольны час абмяркоўваюць супрацоўнікі беларускай рэдакцыі Радыё Свабода.
Назва твора адсылае нас да думкі, што кожны чалавек нараджаецца адначасова і з д’ябальскім, і з боскім пачаткам унутры. І трэба д’ябальскую сілу запрэгчы ў плуг, каб замест разбурэнняў яна працавала табе на карысць.
Кніга цікавая, нават больш не сюжэтна, а з пункту гледжання думак і ідэй, якія праз яе транслюе аўтар. Дарэчы, кніга патрапіла ў поўны спіс сёлетняй Прэміі Гедройца. Ужо хутка даведаемся, ці змагла кніга прабіцца далей.

Галоўная аповесць, што і дала назву кнізе, атрымалася суплётам Дубаўца-празаіка і Дубаўца-публіцыста. у "Дʼябле..." аўтар у вусны герояў уклаў ідэі, тэмы, якія займаюць самога Дубаўца ў жыцці.
што з сюжэтам? у аповесці дзеянні адбываюцца падчас абедаў, размоў супрацоўнікаў пражскага бюро беларускай службы радыё свабода. то бок даволі вузкае кола дзеючых асоб. Але нават там, за сотні км ад бацькаўшчыны, іх галовы забітыя беларуссю.
мне не зразумела, для чаго Дубавец такую кнігу напісаў. цікава, але нічога новага.

Чалавек застаецца жывёлай, што ні кажы, у ім суіснуюць і боскае і д’яблава. І мудрасьць Пракопа была ў тым, каб жывёльную энергію д’ябла скіраваць у стваральнае рэчышча Бога.

- Калі ж казаць, як ёсьць насамрэч, запомні мае словы. Беларускую справу ніхто не прасраў. Яна проста маленькая пакуль. І яна расьце, пашыраецца, нягледзячы на памылкі лідэраў і той калясальны супраціў ёй, які ідзе і знутры і звонку. Але яна не спыняе росту. Варта пачакаць, пацярпець.