
Пакрысе, пакрысе выдавецтва ”Янушкевіч” выйшла ў лідары айчыннага кнігавыдавецтва:) Іх выданні цікава чытаць і цікава чакаць. І зніжкі, калі замаўляеш на сайце:) Што тычыцца канкрэтнай кнігі – тут шмат цікавага. Выдатная матывацыя, каб нешта рабіць. Кожны з герояў прапануе сваё. А гэта значыць – меж няма, рабі сваё, вучыся ў лепшых. Вонегут, Брэдберы… люблю іх творы. Кундэра, Варгас Льоса – трэба пачытаць нешта. Дзякуй аўтару і перакладчыку!


































