
Ваша оценкаРейтинг LiveLib
- 542%
- 442%
- 317%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
xbohx11 декабря 2018Читать далееКанец года — проста нейкі літаратурны цуд. Выйшла другая кніга Камілы Цень, якая зноў узрывае мазгі. Ужо многія запытвалі ў мяне, дзе яе ўзяць, але ж, на жаль, папяровых версій кніг аўтаркі ў прыродзе няма, а вось абедзве электронныя купляйце на сайце kniharnia.by . Каштуюць як кубачак кавы, вельмі раю.
Калі вы чыталі “Я прыду за табой у аўгусце” і вас захапіла харызматычная кантралёрка Зінаіда Юр’еўна, то ўзрадуйцеся! Бо ў гэтай кнізе яна зноў стала на шлях правасуддзя і дапамагае галоўнаму герою разабрацца ў няпростай сітуацыі.
Кніга складаецца з трох частак: па-беларуску, на трасянцы і па-руску. Герой першай часткі — Міхась Мысліўчык. Раптоўна ён застаецца без працы, а новая шукаецца не так проста. І тут нейкі цуд — ён знаходзіць працу, на якой нічога не трэба рабіць. Вось у прамым сэнсе. Ён прыходзіць на працу, дзе нікога і нічога няма, проста сядзіць, займаецца сваімі справамі, выходзіць на абед, а ўвечары ідзе дадому. Што самае цікавае: за гэта яшчэ і зарплату неблагую атрымлівае, якая стабільна налічваецца на картку. Цуд ды і толькі! Будзем шчырымі: многія хацелі б апынуцца ў падобнай сітуацыі. Але ж Міхася не пакідае адчуванне, нібыта ён апынуўся ў нейкай заблытанай авантуры, але даўмецца, што тут да чаго, не можа.
І ў гэты перыяд у жыццё мужчыны прыходзіць яна, гонар і сумленне Заводскага раёна, пачотны следавацель пад прыкрыціем, любімая наша жэншчына — кантралёрка грамадскага транспарту Зінаіда Юр’еўна. Для Міхася яшчэ і маці яго прыяцеля Дзімкі з Шарыкаў. З папярэдняй кнігі мы памятаем, што гэтая ўчэпістая жанчына можа раскалоць любога чалавека, таму Міхась лёгка расказвае ёй сваю гісторыю. І ў другой частцы кнігі жанчына пачынае сваё расследаванне…
Гэта зноў было неверагодна смешна і захапляльна! Я проста адкрыла на кампе вордаўскі дакумент з тэкстам і нават не заўважыла, як праляцеў час. А інтрыга ў кнізе такая, што нармальнаму чалавеку да галавы б не прыйшлі падобныя сюжэтныя павароты. Мы даведаемся, на што здольныя людзі, даведзеныя да адчаю ўласным фінансавым становішчам. Толькі вось самае страшнае, што гісторыя, апісаная ў кнізе, даволі рэалістычная. І яшчэ больш упэўніваешся ў гэтым, гартаючы стужку навін у раздзеле “Здарэнні”. Чорныя рыэлтары, муж, які забіў жонку дзеля грошай… Страшна жыць, сябры. Нездарма кажуць: “Бядота розум вострыць”.
Кніга вельмі сучасная і даволі мінская/беларуская, у тэксце згадваюцца і газета Наша ніва, і часопіс Наша гісторыя, і больш прыземленыя рэчы, накшталт шавермы з аўтаза:
З гордасцю думаючы пра ўсё гэта, я выйшаў з метро “Аўтазаводская”, купіў сабе ў пераходе шаўрму і стаў на прыпынку за кіёскам, жуючы і выціраючы пальцы аб сурвэтку.А таксама безліч мясцінаў, якія будуць знаёмыя жыхарам Заводскага раёна.
Фінал прымусіў мяне ўпасці ў ступар, і я доўга шукала яшчэ каго-небудзь, хто ўжо прачытаў кнігу, каб яе абмеркаваць.
Здаецца, што ў беларускай літаратуры з’явілася новае моцнае імя, якое, у адрозненне ад розных Віцяў, не прэтэндуе на лаўры элітарнай літаратуры. А проста стварае тое, што падабаецца чытачу з любой адукацыяй і светапоглядам.
І крыху жыццёвай мудрасці вам ад Зінаіды Юр'еўны:
"Здраствуйце! А прынясіце мне, дзевушка, кнігу жалаб і прэдлажэній, пажалуста”. Харошая вешч эта кніга. Самая, наверна, папулярная ў чытаюшчай публікі.
Так і ў жызні, кстаці. Сколька людзей большэ места занімают, чэм заслужывают? А сколька меньшэ? Адзін ні для бліжняга свайго, ні для родзіны палец аб палец не ўдарыў, а ўверэн, што ему ўсё ў трайном размеры быць далжно. І дзеньгі, і ўважэніе, і жылплошчадзь. А другой гадамі работае, здароўе траціт, жылы із себя пракцічаскі рвёт. А імеет как на паўчалавека, еслі не меньшэ. І прасіць ні ў каго не сабіраецца. Чэм скрамнее чалавек, цем меньшэ он просіць.
А еслі дзеньгі нячэсна заработаны, ані, дарагой мой, шчасця нікаму не прынясуць. Труд – эта дзела такое. Чалавек трудзіцца абязан, эта ў савецкай кансцітуцыі запісана была. І, я шчытаю, правільна запісана. А еслі хто-та не трудзіцца, а дзеньгі палучае, то эта ўжэ прамая дарожка к праступленію і абману. Лічнасць у такіх людзей очань быстра разрушаецца, павер. І судзьба ў ніх незавідная. Я на сваім вяку ўсякіх людзей відзела – но цех, хто бы дзеньгі лёгкія імеў і ў жызьні шчасліў быў – нет, такіх не ўстрэчала.
А еслі дзеньгі нячэсна заработаны, ані, дарагой мой, шчасця нікаму не прынясуць. Труд – эта дзела такое. Чалавек трудзіцца абязан, эта ў савецкай кансцітуцыі запісана была. І, я шчытаю, правільна запісана. А еслі хто-та не трудзіцца, а дзеньгі палучае, то эта ўжэ прамая дарожка к праступленію і абману. Лічнасць у такіх людзей очань быстра разрушаецца, павер. І судзьба ў ніх незавідная. Я на сваім вяку ўсякіх людзей відзела – но цех, хто бы дзеньгі лёгкія імеў і ў жызьні шчасліў быў – нет, такіх не ўстрэчала.16 понравилось
502
liashkom2 марта 2019Саюз рыжых
Значыцца, дзеянне класічнага Саюза рыжых пераносіцца ў сучасны Менск, замест Холмса і Ўотсана выступаюць кантралёры грамадскага транспарту Зінаіда Юр’еўна і алкаш Гаркавы. Старая гісторыя на новы лад. Дзякуй, што трасянка стала больш натуральнай, ніж у мінулым творы Камілы Цень.
6 понравилось
333
Цитаты
Подборки с этой книгой

Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Охота на снаркомонов-2019
lessthanone50
- 22 книги
Белорусские авторы. Современная проза
eddyhaled22
- 73 книги
























