Том склалі вершы паэтаў пасляваеннага прызыву. Народныя паэты Латвіі Оярс Ваціеціс і Імантс Зіеданіс і тыя, хто ідзе за імі, гучаць па-беларуску ўпэўнена і пранікнёна. Сённяшні дзень латышскай паэзіі, яе клопаты і здабыткі даволі выяўна адчуваюцца ў вершах паэтаў Латвіі.