Анталогія латышскай савецкай паэзіі знаёміць беларускага чытача з лепшымі ўзорамі прыгожага пісьменства братняга, суседняга народа. Сваіх калег перакладалі прадстаўнікі ўсіх пакаленняў, пачынаючы ад Петруся Броўкі і Максіма Танка, канчаючы таленавітай зменай.
Першы том анталогіі адкрываецца вершамі даўняга сябра Беларусі, народнага паэта Латвіі Яніса Судрабкалнса і заканчваецца паэзіяй Ераніма Стулпанса, хто многа зрабіў для прапаганды нашага паэтычнага слова ў Латвіі.