Фрыдрых Шылер (1759–1805) – нямецкі паэт і драматург сусветнай велічыні. Яго паэтыка ў найлепшых сваіх узорах глыбока філасофская і разам з тым шчыра чалавечная, народная: ёй уласцівая лёгкасць стылю, спалучаная з парадаксальнасцю і глыбінёй светапогляду.