Напісаныя прыгожай, вобразнай, сакавітай мовай казкі Янкі Галубовіча ўзнімаюць маральныя і філасофскія праблемы і на прыкладзе персанажаў-жывёл вучаць дзяцей любіць прыроду, быць працавітымі, цаніць сяброўства, дапамагаць слабейшым і тым, хто патрапіў у бяду.
Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
Адмыслова раю прачытаць гэтую кнігу. Добрыя і светлыя справядлівыя казкі пра цікавае жыццё лясных звяроў і птушак. У кніге пераплятаюцца словы з прымаўкамі і прыкметамі, ды так прыгожа, што быццам плывеш, а не чытаеш. Казкі не вельмі вялікія, як раз для сямейнага чытання перад сном.