Сігб’ёрн Обстфэльдэр (1866–1900) – нарвежскі паэт, які пражыў нядоўгае жыццё, але паспеў здабыць сабе вядомасць як адзін з пачынальнікаў скандынаўскага мадэрнізму ў інтымнай і філасофскай лірыцы. У яго творчай спадчыне найбольш значнае месца займаюць верлібры і вершы ў прозе.