
Пераклады
Wild_Iris
- 1 228 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Няма нічога незразумелага ў тым, што германская мара пра сусветнае панаванне дапаўняецца антысемітызмам, як і цалкам вытлумачальна, чаму спроба пабудаваць у Расіі новую камуністычную культуру знаходзіць сваю псіхалагічную падтрымку ў пераследзе буржуазіі. Клапоціць толькі пытанне: што стануць рабіць Саветы пасля таго, як вынішчаць у сябе ўсіх буржуеў.

Пасля таго, як апостал Павел паклаў у падмурак сваёй хрысціянскай абшчыны усеагульнае чалавекалюбства, яго непазбежным наступствам стала крайняя неталерантнасць хрысціянаў да ўсіх астатніх.
Рымлянам, якія не ўкладалі любоў у аснову свайго грамадскага ладу, рэлігійная нецярпімасць была чужая, хоць рэлігія была ў іх дзяржаўнаю справай і дзяржава была прасякнутая рэлігіяй.

Чалавеку будзе яўна нялёгка адмовіцца ад задавальнення сваёй схільнасці да агрэсіі; без такога задавальнення ён пачувае сябе не надта добра. Тут нельга недаацэніваць перавагу, якую дае малое культурнае кола: яно забяспечвае выхад інстынкту агрэсіўнасці, скіроўваючы яго на тых, хто стаіць за межамі кола. Заўсёды можна злучыць повязямі любові вялікую колькасць людзей, каб пры гэтым аб'ектам агрэсіі засталіся другія.