Рабіндранат Тагор (1861–1941) – індыйскі паэт, драматург, філосаф, мастак, кампазітар, грамадскі і палітычны дзеяч. Пісаў на бенгалі. У 1912 годзе, плывучы параходам у Вялікабрытанію, перастварыў зборнік сваіх ахвярных песнаспеваў («Гітанджалі») на англійскай мове, і ў тым самым годзе яны былі выдадзеныя ў Лондане. А ўжо ў 1913 годзе Р. Тагор стаў першым нееўрапейцам-лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры.