А раптам
DecatoOvertired
- 22 книги

Ваша оценка
Ваша оценка
Вершы, змешчаныя ў гэтым невялічкім зборнічку, моглі б стаць сенсанцыйнай містыфікацыяй. Маўляў, знайшлі невядомыя творы невядомага аўтара XVII-XIX стагоддзя. Неяк так пісалі Андрэй Рымша, Лявон Мамоніч, урэшце Сімяон Полацкі. Але Антон Францішак Брыль, дарэчы ўнук славутага празаіка Янкі Брыля, містыфікацыю рабіць не стаў, а выдаў вершы пад сваім імем.
У анатацыі да кнігі напісана, што ў зборніку “рыфмы на старасвецкі лад пра адвагу тых, хто варыць і смажыць, ды разважнасць тых, хто есць і п’е”. То бок адразу даецца знаць, што вершы гэтыя маюць сатырычны або гратэскавы характар. Тут мне прыгадаліся парадыйна-сатырычныя паэмы “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”, напісаныя ў XIX стагоддзі. Іх яднае з “Цмачанкай” не толькі стылізацыя пад творы больш раннія, але і выкарыстанне сюжэтаў грэцкай міфалогіі. У вершах Брыля сярод герояў і Апалон, і Феб, і Юнона. Але магістральнай тэмай зборніка, канешне, з’яўляецца бахусная, дакланей пра карчму, дзе можна добра выпіць і мець прыемныя размовы. Чаму прыемныя? Аўтар гэта тлумачыць наступным чынам:
Як полымем няможна дзень зглуміць зімовы,
Так няможна і півам сапсаваць размовы.
Прычым гэтыя размовы могуць быць вельмі сур’ёзныя і нават разумныя, бо:
Па першым куфлі злая хаваецца смага,
Па другім - вучоная прыходзіць развага.
Гэты зборнічак адметны таксама сваім паліграфічным выкананнем: яго дасціпна праілюстраваў Андрэй Строцаў, а сама кніжачка, якая мае кішэнны фармат, выдадзена на шэрай абгортачнай паперы. Нібыта гэта нейкі старадрук.
Такі вось атрымаўся кніжны і літаратурны артэфакт.

Як полымем няможна дзень зглуміць зімовы,
Так няможна і півам сапсаваць размовы.

Па першым куфлі злая хаваецца смага,
Па другім - вучоная прыходзіць развага.