Дзіця ва ўзросце ад 2 да 10 гадоў задае каля 300 пытанняў на дзень. Хто жыве ў гэтай норцы? Якая самая вялікая кветка расце ў Беларусі? А жаба можа дыхаць пад вадой? Я хачу вывучаць жывёл, як будзе называцца мая прафесія? Што такое варган? Дзе ў Беларусі можна знайсці скарбы? На гэтыя і шмат іншых пытанняў дасць адказ унікальны "Дзіцячы атлас Беларусі". Неверагодныя факты і яркія ілюстрацыі, размешчаныя на старонках кнігі, зацікавяць не толькі малых чытачоў, але і дарослых.