
Силуэт на обложке
Noel-13
- 1 088 книг

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
"каб цябе пачулі — трэба гаварыць шэптам", — сцвярджае нам Зміцер Баяровіч у пачатку сваёй кнігі. "Каб напісаць кнігу — дастаткова пяці старонак псеўдафіласофскіх крамзоляў, якія можна выдаць за літаратуру", — сцвярджаю я, прачытаўшы кнігу "Шалі". І гэта не пазітыўная ацэнка кнігі. Складана назваць гэтую брашурку кнігай, але ў нас такая міні-літаратура прэстыжныя ўзнагароды атрымлівае, напрыклад, "Зборная РБ па негалоўных відаў спорту" ад Касцюкевіча з Прэміяй Гедройца. Але там хоць часам смешна было.
У кнігарні гэты "фаліянт" памерам пяць на пяць см. і не заўважыш на паліцы. Але ж мы тут кнігі не па "адзенні" ацэньваем, а па ўнутраным свеце. Дык вось тут ён бедненькі. Вось чытаеш мініяцюры Янкі Брыля — колькі там сэнсу ў кожным слове! Для мяне гэта проста ўзор у лірычных мініяцюрах. А тут — пшык... Ведаю людзей, якія твіты пішуць цікавейшыя за гэтую кнігу.
Я шчыра стрымлівалася, каб не паставіць кнізе нешта ніжэй за маю нейтральную тройку. Ведайце, што там двойка насамрэч. Раю не траціць час.

Занядбаныя будоўлі, як недапісаныя вершы.
І там і там з цягам часу з'яўляюцца дрэнныя словы.