Ўільям Батлер Ейтс (1865–1939) – ірландскі паэт, драматург і візіянер, адзін з найбольш вядомых англамоўных творцаў ХХ стагоддзя, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1923 г. Яго вершы злучаюць неарамантычныя традыцыі са складанай мовай мадэрнісцкай паэзіі, матывы кельцкай міфалогіі з фактамі ўласнай біяграфіі і гісторыі Ірландыі.