
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Ваша оценка
Ваша оценка
Фармат кнігі незвычайны, бо гэта не проста манаграфія, напісаная адным даследчыкам, а дакументальная біяграфія, сабраная з тэкстаў самога паэта, лістоў, успамінаў і разнастайных дакументаў. Яны выкладзеныя ў храналагічным парадку, і такім чынам перад намі паўстае жыццё Дубоўкі.
Тут вы можаце знайсці лагерную перапіску паэта з жонкай, урыўкі з іх аўтабіяграфій, успаміны людзей, з якімі Дубоўка працаваў падчас высылкі і мноства іншых цікавых дакументаў і фота, многія з якіх надрукаваныя ўпершыню.

Народжаны разам з векам, Уладзімір Дубоўка вынес на сваіх плячах увесь ягоны цяжар: і знішчальную рамантыку рэвалюцыі, і велічную ліхаманку пабудовы нацянальнай культуры, і крывавае кола рэпрэсій, і цяжкі час кампрамісаў і прыстасаванняў. Тры чвэрці стагоддзя, самага цяжкога з усіх пражытых чалавекам стагоддзяў, Уладзімір Дубоўка прайшоў хвіліна ў хвіліну з гісторыяй.





