Героі твораў маладога пісьменніка — нашы сучаснікі, пераважна студэнты, з іх нястомным пошукам ісціны, праўды, свайго месца ў жыцці. Аўтар тонка заўважае і ставіць вострыя маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, якія накапіліся ў грамадстве і ў асяроддзі моладзі ў застойны перыяд.
"Мяне вучылі: «Крадзь, але каб не злавілі», «біся, але біся са слабейшым, ад мацнейшага ўцякай», «не чытай кніжак, бо здурнееш», «пі, але знай сваю меру», «як умееш абдурваць — абдуры, бо самога абдураць...» "