Другая кніга нарысаў пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода пачынаючы з 2014 г. (Першая кніга выбраных тэкстаў з гэтай серыі "Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам" выйшла ў "Бібліятэцы Свабоды" ў 2016 г.)
Кніга інтрыгуе чытача невядомымі або наноў адкрытымі фактамі пра нашую мову ды яе багаццямі, нязмушана натхняючы прыгожа гаварыць па-беларуску.