
Известные писатели и пенитенциарная система
jump-jump
- 923 книги

Ваша оценка
Ваша оценка
Збор твораў Язэпа (Восіпа) Лявонавіча Дылы.
Гэта не толькі наркам працы ў першым урадзе БССР, якая была абвешчана ў студзені 1919 года, але яшчэ таленавіты пісьменнік і драматург.
На дзіва Язэп Дыла перажыў рэпрэсіі 1930-х гадоў, але вяртацца на радзіму не стаў. Да канца жыцця жыў у Саратаве, адкуль час ад часу дасылаў нешта на радзіму.
Канкрэтна гэтая кніга з'явілася дзякуючы дбанням Адама Мальдзіса, які ў 1968 годзе паехаў у Саратаў і сустрэўся там з Дылам.
Прапанаваныя творы цікавыя найперш сваёй мовай - Дыла быў ужо ў высылцы, калі адбылася рэформа правапісу 1933 года, адпавядна пісаў як прывык.
Таксама цікавая і гістарычная лінія ягоных тэкстаў. Прасцей кажучы, не Караткевічам адзіным.
Што ж тычыцца ягоных успамінаў пра Змітра Жылуновіча, Якуба Коласа і Янку Купалу, то яны таксама даволі цікавыя.
Вельмі хацелася б яшчэ прачытаць пра тое, як ён расшукаў магілу Максіма Багдановіча ў 1920-х гадах, а таксама, як здолеў захаваць ягоны знакаміты "інтымны" дзённік.