
Премия имени Ежи Гедройца
Xartym
- 10 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Так склалася, што апошнія гадоў 10-15 Уладзімір Арлоў практычна не пісаў белетрыстыку. Пісаў шмат. Але толькі не мастацкую прозу. Пісаў вершы, гістарычныя нарысы, эсэістыку, публіцыстыку, расповеды для гістарычных дзіцячых кніг. Падобныя тэксты былі запатрабаваныя часам і чытачом.
Але сапраўдныя аматары беларускай літаратуры любяць гэтага пісьменніка перадусім за выбітную прозу. І вось летась чытачы нарэшце дачакаліся – адна за адной у літаратурных перыёдыках з’явіліся тры найноўшыя аповесці Уладзіміра Арлова. Першая пабачыла свет у часопісе “Дзеяслоў” - аповесць “Танцы над горадам”. Бадай з усіх трох найноўшых яна самая адметная і цікавая. Усе тры аповесці маюць аўтабіяграфічную аснову. Падзеі ў першай аповесці адбываюцца ў Полацку канца 50-х – сярэдзіне 60-х гадоў. То бок у родных горадзе аўтара. Твор досыць нечаканы для Арлова, можна сказаць містычны. У дзяцінстве бацькі галоўнага героя “Танцаў над горадам” з жахам заўважылі ў свайго сына прыкметы лунацізму – ён часам прачынаўся сярод ночы і імнуўся выйсці на вуліцу. Прычым нараніцу нічога з гэтага не памятаў. Бацькі павялі сына да псіхіятара, які супакоіў, маўляў, часам у дзяцей такое бывае, але варта быць асцярожным – надзейна зачыняць вокны і дзверы на ноч. Хлопчык рос і паціху праявы лунацізму зніклі. Затое ён трапіў у дзіўную кампанію, якая перыядычна збіралася на даху недабудаванага цаглянага гмаху і танчыла дзіўныя танцы пад адкрытым небам.
З аповесці так і не зразумела, што гэта былі за танцы і чаму ўсё адбывалася ў такім сакрэце. Ці гэта быў нейкі містычны, язычніцкі рытуал, які абудзіўся ў крыві гэтых людзей і патрабаваў працягу свайго жыцця? Ці можа гэта была проста псіхалагічная медытацыя ў танцы?
Прычым праз кожны перыяд часу хтосьці з удзельнікаў полацкіх падзеяў на даху паміраў, як быццам яго забіралі нейкія вышнія сілы як чарговую ахвяру.
Завяршаецца аповесць ужо ў сучасным часе. Галоўны герой жыве ў Менску, стаў вядомым пісьменнікам, але таямніца пра танцы заўсёды прысутнічае ў ім. І вось ён даведваецца, што памірае перадапошні ўдзельнік таго містычнага танцавальнага калектыву. Галоўны герой збіраецца, выходзіць з кватэры і патрабляе на дах свайго дома. І там танчыць – адзін. У памяць пра ўсіх ты, хто быў побач тады ў 60-х на даху полацкай недабудавнай камяніцы. У памяць пра ўсе пачуцці і мроі, якія тады яго апаноўвалі. У памяць пра юнацтва і ўсіх тых, хто танчыць на дахах у іншых гарадах гэтага і таго свету.

Гэта кнiга для рамантыкаў. А я прагматык. Я вельмi люблю Арлова-гiсторыка i зусiм не зайшоў мне Арлоў-метафiзiк. Не таму, што блага напiсана - добра, i чытаецца лёгка. Проста менавiта мне хацелася кожнаму герою сказаць: выдыхнi, проста жывi, тут i цяпер...








Другие издания
