Белорусские авторы. Современная проза
eddyhaled22
- 73 книги

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Кніга Андрэя Дзічэнкі “Сонечны чалавек” мяне ўразіла. Але ў гэтым выпадку слова “ўразіла” трэба чытаць не як “я быў у захапленні”, а як “я быў шакаваны”. Так, кніга Андрэя гэта трохі не тое, што я звычайна чытаю. “Сонечны чалавек” гэта зборнік кароткіх апавяданняў, у якіх наш звыклы паўсядзённы свет раскрываецца з іншага боку – з боку дна, я б сказаў. Частку апавяданняў можна было б аднесці да так званага магічнага рэалізму, толькі магія ў іх збольшага чорная. Частка – гэта нататкі з жыцця выгнаннікаў грамадства: вычварэнцаў, наркаманаў, алкаголікаў. Бытавуха, беспрасветнасць, жэсць і трэш. Скажу шчыра, было ў тэксце “Сонечнага чалавека” некалькі момантаў, якія выклікалі ў мяне прыступ ванітаў. Не ў фігуральным сэнсе, маўляў, так дрэнна напісана, што бляваць хочацца, не, усё было самым натуральным чынам, ад прачытанага мне стала фізічна дрэнна. Я, у прынцыпе, чытаў гэтую невялікую кнігу на працягу двух ці трох месяцаў, некалькі разоў кідаў, вяртаўся, чытаў аповеды з сярэдзіны, з канца, але нарэшце дабіў гэты тэкст. Скажу проста: “Сонечны чалавек” не тая кніга, з якой прыемна пасядзець паўгадзінкі перад сном, я ўвогуле не раіў бы нікому яе чытаць. Вось так, але кніга ўразіла, сапраўды.