Книги, "увидевшие свет" в 1990 году
serp996
- 1 074 книги

Ваша оценка
Ваша оценка
Злачынства ваенных часоў, сляды якога спрабуюць схаваць у мірныя дні, — сюжэт, які неаднаразова выкарыстоўвалі беларускія аўтары.
На гэты раз злачынства мае крыху асаблівы характар. Авяр"ян Ліхадзей з падлеткавага ўзросту паклаў вока на маладую пані Аляксандру Батура. У вайну яна становіцца сувязной, ён — партызанам і вырашае па-свойму выкарыстаць атрыманую ўладу. У мірны час ён не пакіне здзеквацца з жанчын: і будучы начальнікам жаночай калоніі, і перайшоўмы на пасаду кіраўніка раённай міліцыі.
Цёмныя справы ўсё роўна адкрыюцца, але пакарае за іх не закон, а само жыццё.
Ёсць у кнізе цікавыя старонкі, як успрымалі вайну ў толькі што далучанай Заходняй Беларусі. Зусім не ўсе кінуліся змагацца. Частка людзей проста назіралі, што атрымаецца ў "рускіх" і пачыналі дапамагаць партызанам толькі, калі стала ясна, што немцы прайграюць.