__ Советское книгоиздание. 1961-1965
arxivarius
- 323 книги

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Сёння мы ведаем паэзію Максіма Танка ў яе хрэстаматыйным варыянце. Адабраную для найноўшых выбраных самім аўтарам, укладальнікамі, рэдактарамі. Зусім інакш выглядаюць зборнікі паэта сярэдзіны ХХ стагоддзя. У іх досыць шмат ідэалагічных вершаў - пра партыю, камунізм і савецкую ўладу. Хаця ў тагачасных маладых паэтаў - Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Рыгора Семашкевіча, Анатоля Сербантовіча - такіх вершаў або зусім няма, або яны ў іншай танальнасці, без пафасу і плакатнай рыторыкі.
Вось і ў зборніку Максіма Танка "Мой хлеб надзённы" нямала ідэалагіяных вершаў. Прычым напісаны яны досыць халтурна і прамалінейна.
Красуйся, Савецкая наша Радзіма!
Хай славіцца век тваё гордае імя!
Хай рэе над намі твой сонечны сцяг!
Але, калі мы прыгадаем біяграфію Максіма Танка, дык пабачым, што гэта быў не партыйны фунцыянер, кар'ерыст і флюгер. Максім Танк быў чалавека левых поглядаў з самай маладосці, змагаўся за свае погляды і сядзеў за іх у віленскай турме Лукішкі. Відавочна, ён не так уяўляў тое грамадства сацыяльнай роўнасці, за якое змагаўся і якое паўстала на яго радзіме. Але Максім Танк да канца свайго жыцця, нават у вірлівые 90-ыя, публічна не адмаўляўся ад сваіх левых поглядаў і не каяўся. І тут можна згадаць, што пісьменнікаў з левымі поглядамі ў ХХ стагоддзі было шмат і на Захадзе, асабліва ў Францыі і Іспаніі.
Але не гэтыя вершы вызначаюць асноўны змест кнігі. Ёсць тут такія залацінкі, што сёння знаходзяцца ў асноўным беларускім культурным архіве. Хаця б узяць верш "Завушніцы", які паклалі на музыку славутыя "Песняры". Чытаеш гэты верш - і гучыць музыка.
О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканне;
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй ў каханні!
І яшчэ варта адзначыць, што паэзія Максіма Танка істотна адрознівалася, ад паэзіі, якая ў той час дамінавала ў Беларусі. Тлумачыцца гэта тым, што пераважная большасць беларускіх паэтаў арыентавалася на расейскую паэзію, а вось Танк з маладосць быў выхаваны на польскай. У зборніку "Мой хлеб надзённы" яшчэ пераважна сілабатанічныя вершы, але ўжо неўзадаве ён у асноўным пяройдзе на верлібр.








Другие издания


