На всех парусах по Восточной Европе
bukinistika
- 749 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Дело происходило в 1918 году, на Кронштадском рейде, в Смольном и в Кремле. Однажды разленившихся уже было от вынужденного бездействия матросов крейсера "Олег" подкинуло вверх сигналом боевой тревоги. Построились на палубе быстрее, чем до революции, хотя уже давно шли речи о том, что всё то, что понапридумывали господа офицеры, нужно выкинуть с корабля революции – вот тогда-то и запылает во всем мире пожар мировой революции рабочих и крестьян. Но на этот раз все чувствовали, что произошло что-то особенное. Комиссар крейсера сообщил, что на Ленина было совершено покушение, но он жив – сидевший рядом с ним швейцарский коммунист сразу после первого выстрела пригнул голову Ленина вниз – и следующая пуля прострелила его палец (швейцарца).
Дальше рассказчик вспоминает свои дежурства в составе отряда матросов по охране Смольного, о том, что главной мечтой всех часовых революции было дежурство на посту №1 – у комнаты 81, где жил и работал Председатель Совнаркома. Но матросам этот пост не доверяли – возможно, после анархистского мятежа в одном из экипажей флота, и они охраняли внешние рубежи Смольного. Но однажды мечта Данилы Суровца исполнилась – ему удалось не только увидеть Ленина, но даже удостоиться ленинского рукопожатия. Это произошло после одного из первых покушений на Ленина, когда матросами усилили внутреннюю охрану коридоров Смольного.
"…я прыціскаў правую руку да грудзей, пэўна жадаючы зберагчы назаўсёды поціск ленінскай далоні"
Это рукопожатие было одной из вершин жизни матроса Данилы Суровца.
Ползвезды сняла автору за то, что последние две страницы мне пришлось перечитать дважды, настолько резок и непонятен переход из 1918 в 1970, где Данила – уже глубокий старец, и где выяснилось, что он пролежал в госпиталях во время гражданской воны целый год и решил связать свою жизнь с медициной, лечить людей. После выздоровления кончил фельдшерские курсы и 46 лет лечил всех людей из десятков окрестных деревень.
Я считаю, что это самый настоящий переход "из грязи в князи" – из необразованного матроса с четырьмя классами церковно-приходской школы стать высококлассным фельдшером, которого народ не пожелал отпускать на пенсию, когда начальство это затеяло (бабы бунт подняли) – это успех.

Нават не ведаю як перадаць сваі ўражанні…На самой справе, часам кніга вызывала ў мяне легкую усмешку: неяк усё так проста, крыху наіўна, сюжэт традыцыйны, а недзе ў глыбіні душы добра разумееш у якім напрамку струменьчык расказу пацячэ далей. Але справа ў тым, што гэтай прастатой і шчырасцю раман і захапляе. Шамякін так майстарскі, так яскрава перадаў становішча ў якім знаходзілася краіна, лёс простых людзей, што ловіш сабе на думцы нібыта ты знаём з імі, нібыта ты сведка іх радасці, ведаеш усе іх клопаты і турботы. У які раз я пераконваюся ў тым, што ад кніг Шамякіна немагчыма адарвацца. Спадзяюся, падобныя адчуванні яны выклікаюць не ў мяне адной.

Міхась Лемяшэвіч – духоўны нашчадак хрэстаматыйнага Лабановіча – гэтак жа, як і коласаўскі герой, прыязджае падымаць асвету ў палескую глуш. Толькі робіць гэта на некалькі дзесяцігоддзяў пазней – у пасляваенныя 50-я.
Уласна, глуш – ужо не такая і глуш. Тут калгас і МТС, новыя машыны і сацыялістычнае спаборніцтва. Замест забабонаў – плёткі і ананімкі ў газету. Замест прыгажуні Ядвісі – недаступная і амаль што акружаная арэолам святасці ўрач Наталля Пятроўна.
Характар у галоўнага героя, натуральна, бескампрамісны, і таму ледзь не з першых дзён у яго ўзнікае канфлікт з “гаспадаром раёна” Бародкам. Паставіць усё на свае месцы дапамагае… больш высокае партыйнае кіраўніцтва. Ну, а якога ж яшчэ вырашэння можна чакаць ад ранняга Шамякіна?
Увогуле, калі апусціць залішнюю партыйнасць, раман – лірычны і добры. Пра першае каханне і каханне сталых людзей, пра першыя працоўныя поспехі і пошукі новых шляхоў у прафесіі, пра няпростыя ўзаемаадносіны ў педагагічным калектыве і спробах ажывіць вясковае жыццё.

— А ваша сям'я, дзеці? — спытаў Лемяшэвіч.
— Вы — малады ідэаліст, Лемяшэвіч. Калі вы ажэніцеся i пажывеце, колькі я...
— Ну, ведаеш, гады не апраўдваюць разбэшчанасці.

Скараціўшы так лёгка i механічна свой даклад, Бародка, знарок ці неўзнарок — невядома, апусціў даволі важную частку, якая магла б у нейкай меры згладзіць жорсткасць крытыкі іншых,— крытыку работы райкома i сваёй уласнай, як першага сакратара. Адным словам, выпала тое, што называецца ёмкім словам — самакрытыка. Між іншым, выпадае яна ў дакладах даволі часта.

— Выйдзе трактар у поле, падыме пяць гектараў якіх i стаіць у баразне. Крыўдна глядзець — такая тэхніка! — i на табе!.. Стаіць! І вось пачынаюць шукаць прычыны, адзін аднаго вінавацяць, лаюцца... А прычына ясная. Выконвалі план рамонту, гналі, каб зводачку даць... Рамантавалі ў лістападзе, а потым тэхніка гэтая да красавіка ржавела пад снегам i дажджом!.. Ды ў такіх умовах любая машына папсуецца, горш як ад работы! Селянін некалі свой плужок здорам змазваў i на вышкі хаваў. А вы — такія машыны пад снег! Гаспадары!







