Флэш-моб "Урок литературоведения"
LadaVa
- 434 книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
За апошняе дзесяцігоддзе адзначаюцца значныя поспехі ў галіне беларускага літаратуразнаўства. Выйшаў з друку (у асноўным у выдавецтве Акадэміі навук) цэлы шэраг глыбокіх аналітычных прац па гісторыі айчыннай літаратуры таго ці іншага перыяду, успаміны і крытычныя аналізы творчасці знакамітых пісьменнікаў: Максіма Танка, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча і інш. На маю радасць не засталася па-за увагай крытыкаў і фігура аднаго з самых масавых пісьменнікаў XX стагоддзя – майго любага Івана Шамякіна. У апошні час, ужо пасля смерці Івана Пятровіча (у 2004 годзе), выйшлі цэлыя серыі яго прац – у чатырох, сямі і двадцаці трох тамах, з добрымі каментарыямі і аналізамі твораў. Менаіта гэтыя каментарыі, аналізы, а таксама успаміны родных пісьменніка – яго дачок і сталі асновай для гэтай кнігі.
Сама манаграфія падзяляецца з дзьвюх частак. Адна з іх прысвечана тэксталагічнаму аналізу, гісторыі напісання і публікацыі галоўных твораў І.П. Шамякіна: аповесцей “Помста”, “Гандлярка і паэт”, пенталогіі “Трывожнае шчасце”, раманаў “Сэрца на далоні”, “Снежныя зімы”, “Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль”, “Петраград-Брэст”, “Злая зорка”, асаблівасцям адбіткаў эпохі перабудовы на творчыя пошукі, і нават ролі аўтографаў аповесцей у падрыхтоўцы Збора твораў пісьменніка. Таму гэтая кніга стане сапраўдным падарункам для апантаных творчасцю Івана Пятровіча Шамякіна.
Другая ж частка (першая па зместу) больш шырокая і прысвечана творчасці Івана Шамякіна ў цэлым. Дачка пісьменніка Таццяна аналізуе аўтарскі стыль сваго бацькі, “моцныя пазіцыі” – пачаткі і канцоўкі – яго твораў. Трэба адзначыць, што Таццяна Іванаўна хоць і не стала пісьменнікам, але ж пайшла па стапам свайго бацькі – сёння яна вядомы ў Беларусі і па-за яе межамі літаратуразнаўца і крытык славянскай міфалогіі і літаратуры. Другая дачка – Алеся Іванаўна – аўтар адразу дзьвух глаў – аналізуе сувязь Івана Шамякіна са славянскімі літаратурамі: у першую чаргу рускай, украінскай і польскай, у меньшасці – балгарскай і чэскай. І.П. Шамякін падаецца тут не толькі як пісьменнік, але і сапраўдны сябр, калега. Дачка прыводзіць шмат цытат з яго ўласнага дзённіка, выпадкаў з паўсядзённага жыцця. Асобная увага надаецца перакладам твораў І.Шамякіна на іншыя мовы і перакладчыцкая дзейнасць самаго пісьменніка – твораў украінскіх, рускіх, польскіх і інш. аўтараў на беларускую мову. Цікавы і яе іншы нарыс – “Якуб Колас ва ўспамінах і дзённіках Івана Шамякіна”.
У главе “На пачатку дарогі ў вялікую літаратуру: “Дзённік 1939 года” распавядаецца аб знаёмстве аўтара у час яго вучобы ў Гомельскім тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў са сваёй будучай жонкай Марыяй. Гэтае каханне натхніла Івана Шамякіна на першы празаічны твор – напалову рэальная варыяцыя пад назвай “Дзённік 1939 года”. Гэтая частка цікава тым, што само апавяданне фактычна ніколі не друкавалася і стала сапраўды першым крокам пісьменніка ў вялікую літаратуру.
На вялікі жаль адным з недахопаў кнігі стала амаль поўная адсутнасць успамінаў аб Іване Шамякіне саміх дачок: які ён быў у сямейным абкружэнні, як просты чалавек; іншымх пісьменнікаў аб сваім калеге, ды і проста ўспамінаў тых, хто Івана Пятровіча ведаў. Зараз, калі Івана Шамякіна на вялікі жаль сярод нас ужо няма – гэтыя яшчэ не надрукаваныя шчырыя сведкі былі б вельмі карысная і асабліва патрэбныя. Бо гавораць, адна рэч ведаць аб чалавеке па яго творах і скупых біяграфічных нататках у энцыклапедыях, і зусім іншая – як сапраўднага чалавека, са сваёй боллю і перажываннямі, радасцю і надзеямі, што натхнялі на творчасць і прымушалі садзіцца за пішучую машынку.