Яе называлі “польскай Сафо”, але яна вельмі крытычна ставілася да сваіх вершаў, выйшла замуж у 18 гадоў, каб заўдавець у 20, сябравала з Віславай Шымборскай і мела раман з Ежы Касінскім, не шкадавала свайго хворага сэрца, але не хацела жыць напалову, яна кахала і не баялася смерці, а памерла ў 32 гады з імем каханага на вуснах. Легендарная і трагічная, “выклятая паэтка” Галіна Пасвятоўска.
Па-філасофску складаная інтымная лірыка Галіны Пасвятоўскай заўсёды на мяжы кахання і смерці. Дзве гэтыя т...