Казка азербайджанскай пісьменніцы Севіндж Нурукызы распавядае пра маленькае зайчаня Базгулага, што ў перакладзе на беларускую мову азначае Шэрае Вушка. Базгулаг яшчэ многае не ведае, не разумее, і таму ён жадае раскрыць усе таямніцы. Зайчаня цікавіць усё: як даведацца, што прыйшла вясна; калі прачынаюцца матылькі; ці не захварэла яблынька, калі з яе асыпаліся лісточкі; ці харчуюцца снегавікі морквай. Каб юнаму чытачу лепш адчуць свет Базгулага, казка суправаджаецца вершамі і загадкамі пра поры года.