
Пераклады
Wild_Iris
- 1 226 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Зіма ў Мінску не падобная да сапраўднай зімы, у нас нават снегу няма, а гэта значыць, што ў любы дзень вы не можаце ўбачыць ля плошчы Перамогі свежую гурбу снегу, пад якой спіць стомлены Снежны чалавек. Ён доўга дабіраўся да сталіцы, ішоў уздоўж Свіслачы, пакуль не дабраўся да горада. А яшчэ ў яго ёсць сава і каза. Але такім надвор'ем мы сустрэнем яго толькі ў кніжцы.
Дзіцячая кніга шведскай пісьменніцы Эвы Сусы хоць і не пра святы, але створыць утульную зімовую атмасферу, пасля якой захочацца бегчы на вуліцу ляпіць снегавікоў. А потым разам са Снежным чалавекам піць яго любімы кісель у парку Горкага.
Не вельмі спадабаліся ілюстрацыі, падаліся трошкі змрочнымі, хаця звычайна мне падабаюцца працы Кацярыны Дубовік. Проста тут не сышліся ілюстрацыі і тэкст.













