Сучасная славацкая паэзія ўдумлівая і эксперыментальная. Яна разбурае шаблоны традыцыйнага вершаскладання і арганічна ўліваецца ў рэчышча еўрапейскай літаратуры.
У гэтай кнізе сабраныя творы дванаццаці яскравых аўтараў, якія належаць да розных пакаленняў, прадстаўляюць розныя мастацкія стылі і сваімі вершамі ўтвараюць непаўторную мазаіку актуальнай славацкай паэзіі.