
Ваша оценкаРейтинг LiveLib
- 5100%
- 40%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Irina_Tripuzova2 февраля 2017 г.Не гаспадары. Свайго лёсу.
Чалавек жыве не толькі работаю, не толькі хлебам надзённым. Яму і яшчэ нешта трэба. І вялікае. Яму душа трэба!Читать далееМесцамі падобна на "Людзі на балоце" і "На ростанях".
...Апошні год перад пачаткам Першай сусветнай вайны. Звычайная вёска. У бацькі — тры сыны, ўсё як у казцы. Не, аднак, не ўсё.
Старэйшы сын Нямкевічаў, Гіполь, з аповеду ўвогуле выпадае. Бо ён на заработках ... у Амерыцы. Проста дзіву даешся, колькі ж мужчын з гэтай вёскі на Ашмяншчыне паехалі працаваць аж у Амерыку! З іншага боку, калі можна дабрацца да Рыгі, то ўжо з Рыгі адплывеш куды заўгодна.
Самы разумны сын у сям"і, насуперак казцы, не малодшы, а сярэдні — Алесь. Яго гісторыя — гэта "гора ад розуму". Выхадзец з сялянства, ён стаў настаўнікам і гарачым прапагандыстам беларускасці. Арганізоўваў гурткі, выданне рукапіснага часопіса на беларускай мове, а пазней нават адкрыў прыватную беларускую школу. Сустракаўся ў Вільні з Купалам і Ігнатам Буйніцкім, наведваў рэдакцыю "Нашай нівы"... А закончылася ўсё кляймом "недабранадзейны" і турмой.
Трэці сын, Янка, захоплены каханнем да першай вясковай прыгажуні Зосі. Яго гісторыя — гэта "каханне і беднасць". У сэнсе, каханне для бедных — надта вялікая раскоша. Бо, найперш, трэба думаць пра зямлю, лес і грошы.
Словам, ніводзін з сыноў волата Яся Нямкевіча так і не змог стаць сапраўдным гаспадаром свайго лёсу, нягледзячы на розум, сілу, маладосць. Шкада.111,6K
Цитаты
Irina_Tripuzova2 февраля 2017 г.Чалавека, справу губіць не толькі фанабэрыя, але і знявага ды самазнявага.
11,1K
Другие издания
