Пачынальнік французскай паэзіі сімвалізму, бацька т. зв. "выклятых паэтаў" Шарль Бадлер (1821-1867) быў цэнтральнаю постаццю літаратурнага дэкадансу. яго кніга лірыкі "Кветкі Зла", упершыню выдадзеная ў 1857г., па сённяшні дзень сведчыць пра неверагодныя магчымасці паэтычнага слова. Пераствораныя па-беларуску сучасным паэтам Андрэем Хадановічам, вершы Бадлера дазваляюць прачытаць іх шмат у чым па-новаму.