
Пераклады
Wild_Iris
- 1 228 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Спрабую звярнуць на сябе тваю ўвагу, вельмі настойліва, так настойліва, спешна і рухава.
Я загортваю табе сваё сэрца па грамах. У вошчанай паперы працягваю яго табе праз прылавак.

Твар твой, на жаль, больш не прыгожы. Я расчараваная. Быццам замовіла нейкую рэч у каталозе, выява якой абяцала нашмат болей.

Усе мужчыны з маімі пацалункамі ўжо далёка.
Нягегла суцяшаю сябе іншымі, якія прыходзяць
і якія зноў будуць далёка.