Творчасць Ліны Кастэнка (нар. у 1930 г.) — адна з самых яркіх паэтычных з’яў сучаснай украінскай літаратуры. У шчымліва-напружаных радках лірыкі паэтэсы б’ецца растрывожанае сэрца Украіны, яе лёс, боль, яе мінулае і сучаснае. Гэта паэзія найвышэйшай канцэнтрацыі пачуццяў, адкрыццяў і прызнанняў у каханні і нянавісці.