Эва Ліпска — моцны голас з пакаленьня “Польскай новай хвалі”, пакаленьня, для якога пунктам адліку сталі драматычныя ўсходнееўрапейскія падзеі 1968 года. З тых часоў выдала колькі паэтычных зборнікаў, а пераклады яе кніг выйшлі ў многіх краінах сьвету. Кніга складаецца з дзьвюх частак. У першай сабраныя найлепшыя вэрлібры з усіх паэтычных зборнікаў аўтаркі. У другой частцы цалкам прадстаўленыя вершы прозай з апошніх кніг паэткі: “Любая пані Шубэрт...” і “Каханьне, любая пані Шубэрт...”