Кнігу вядомага польскага літуаніста складаюць артыкулы, прысвечаныя пераважна маладаследаваным праблемам сацыяльна-палітычнай і канфесійна-культурнай гісторыі ВКЛ. Выбраныя працы дэманструюць шырыню даследчыцкіх інтарэсаў і нетыповасць падыходу ў вучонага, заслужанага і для беларускай гістарыяграфіі.
Выданне разлічанае на гісторыкаў, студэнтаў гістарычных факультэтаў і ўсіх, хто цікавіцца даўняй гісторыяй Беларусі.