У кнізе ўпершыню ўсебакова даследуюцца складаныя нацыянальна-рэлігійныя праблемы ўсходняга памежжа адроджанай польскай дзяржавы — абшару сутыкнення і ўзаемапранікнення розных культураў, веравызнанняў і нацыянальных традыцыяў, на якім яшчэ захоўвалася памяць пра супольнае жыццё народаў даўняй Рэчы Паспалітай. Аўтар выкарыстаў малавядомыя дакументы і матэрыялы як з польскіх, так і з замежных архіўных збораў.