Кніга вядомага польскага сацыёлага — першае гістарычна-сацыялагічнае даследаванне вытокаў сучаснай беларускасці. Пачаткі фармавання беларускай нацыі разглядаюцца на фоне сацыяльных зменаў і ў параўнанні з падобнымі працэсамі ў суседніх народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Шмат увагі надаецца свядомасці грамадскіх эліт тагачаснай Беларусі, трансфармацыі палітычнай нацыі ў культурныя і цывілізацыйнай пераарыентацыі большасці беларусаў.