Раман заслужанага пісьменніка Славакіі Руда Морыца «Выбух» прысвечаны тэме славацкага нацыянальнага паўстання. Гэты твор, напісаны ў 1951 годзе, вылучыў Руда Морыца ў шэраг самых папулярных дзіцячых пісьменнікаў ЧССР.
Раман вострасюжэтны, з усімі элементамі прыгодніцкага жанру. У цэнтры твора — хлопчыкі, якія імкнуцца прыняць удзел у паўстанні славацкага народа супраць фашызму.