Паэзія Святога Айца Яна Паўла ІІ — гэта своеасаблівы «паэтычны катэхізіс», у якім аўтар натхнёна гаворыць пра Творцу і чалавека, «упісанага ў Божую справу збаўлення».
Вершы Караля Вайтылы ствараліся на пачатку святарскага шляху. «Рымскі трыпціх» напісаны ў 2002 г. Папам Янам Паўлам ІІ. У гэтым творы шчасліва спалучыліся багаты досвед тэолага і адметная вобразнасць чалавека, улюбёнага ў хараство свету і сапраўднае мастацтва.